Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Лёзьненскі льнозавод падпалілі?


Радыё Свабода Служба Міністэрства надзвычайных сытуацыяў зафіксавала сыгнал пра ўзгараньне на складзе Лёзьненскага льнозаводу ўчора а палове на дзявятую вечара. На пажар скіраваліся шэсьцьдзесят супрацоўнікаў і адзінаццаць адзінак тэхнікі, а таксама пажарны цягнік.

Пажар тушылі да сёмай раніцы. На складзе прадпрыемства згарэлі 120 тон ільну ніжэйшае якасьці. Аднак больш каштоўную сыравіну — 580 тон ільну высокае якасьці — удалося ўратаваць. Страты прадпрыемства адміністрацыя ацэньвае на 10 мільёнаў рублёў.

Акалічнасьці пажару высьвятляе адмысловая сьледчая група. Паводле папярэдняе вэрсіі сьледзтва, прычынай здарэньня мог стацца наўмысны падпал дзяржаўнае маёмасьці. Работнікі льнозаводу на ўмовах ананімнасьці распавялі, што нядаўна адміністрацыя звольніла некалькіх рабочых, якія ў прыватных гутарках выказвалі намер падпаліць склад прадпрыемства на знак пратэсту.

Вінаватых шукаюць, завялі крымінальную справу.
XS
SM
MD
LG