Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лічба дня: 232 даляры за тону нафты


Радыё Свабода На такую цану паставак з 1 лютага дамовілася Беларусь з расейскімі нафтавымі кампаніямі. Гэтая цана фактычна роўная той, па якой Беларусь атрымлівала нафту ў мінулым годзе, да ўвядзеньня Расеяй экспартнага мыта.

Нагадаем, што з 1 студзеня Расея ўстанавіла мыта ў памеры 180 даляраў за тону нафты, 13 студзеня па выніках міжурадавых перамоваў памер мыта быў зьніжаны да 53 даляраў за тону. Аднак цяпер расейскія нафтавыя кампаніі пагадзіліся не падвышаць цаны ў параўнаньні зь леташнім узроўнем. Іншымі словамі, менавіта на іх кладзецца выплата мыта і менавіта настолькі зьменшацца іх даходы.
XS
SM
MD
LG