Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь – супраць адзінага візавага рэжыму з Расеяй


Радыё Свабода Беларусь ня мае намеру ўводзіць адзіны візавы рэжым з Расеяй. Пра гэта заявіў сёньня міністар унутраных справаў Беларусі Ўладзімер Навумаў.

“Мы маем намер захаваць тое, што было дасягнута і не ісьці на ўвядзеньне адзінага візавага рэжыму. У той жа час, калі Расея ў аднабаковым парадку выступіць з такой ініцыятывай, гэтае пытаньне ў нас будуць вырашаць адпаведныя структуры на дзяржаўным узроўні”, – заявіў кіраўнік МУС Беларусі.

На мінулым тыдні намесьнік кіраўніка памежнай службы ФСБ Расеі Мікалай Рыбалкін заявіў, што мяжа Расеі і Беларусі павінна заставацца адкрытай, але, паводле генэрала Рыбалкіна, для ўмацаваньня памежнай бясьпекі саюзнай дзяржавы Маскве і Менску ў будучыні трэба перайсьці да адзінага візавага рэжыму.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG