Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кожны другі расеец падтрымаў падвышэньне цэнаў на газ для Беларусі


Радыё Свабода У выпадку паўтору “нафтагазавай” спрэчкі з Менскам і паўторнага ўвядзеньня Менскам мыта на транзыт вуглевадародаў, незаконнага адбору з трубаправодаў нафты і газу 38 працэнтаў расейцаў прапаноўваюць ужыць супраць Беларусі эканамічныя санкцыі, пра гэта сьведчаць дадзеныя сацыёлягаў.

Паводле дадзеных аналітычнага цэнтру Юрыя Левады, яшчэ 23 працэнты рэспандэнтаў выступаюць за дыпляматычнае ўзьдзеяньне на Беларусь, а 16 працэнтаў прапаноўваюць зьвярнуцца ў міжнародны суд. Але ёсьць і больш радыкальныя прапановы – ўжыць сілу(2%), адзначаюць сацыёлягі, перадае Інтэрфакс. Кожны другі (52%) з 1600 апытаных у студзені грамадзян Расеі падтрымаў рашэньне Масквы аб падвышэньні цэнаў на расейскі газ для Беларусі. Крыху менш за чвэрць (28%) ня згодныя зь гэтым.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG