Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нафта ў Беларусь пойдзе па старых цэнах


Радыё Свабода Расейскія нафтакампаніі падпісалі рамачнае пагадненьне зь беларускім дзяржаўным канцэрнам “Белнафтахім” аб пастаўках нафты ў Беларусь па новай формуле цаны. Цэны паставак нафты ў Беларусь застануцца на ўзроўні мінулага году.

Расейскія кампаніі будуць пастаўляць нафту ў Беларусь па цане мінулага году – каля 240 даляраў за тону. Аднак яна ўжо будзе ўключаць экспартнае мыта – 53 даляры за тону. У саміх нафтавых кампаніях камэнтаваць гэтыя дамовы адмаўляюцца, спасылаючыся на камэрцыйную таямніцу. Прадстаўнік кампаніі “Роснефть” сказаў, што па новых умовах нафта пойдзе ў Беларусь зь першага лютага.

Беларускі эканаміст, кіраўнік цэнтру Мізэса Яраслаў Раманчук лічыць, што расейскі бізнэс ня пойдзе на стратныя для сябе ўмовы:

Раманчук: “Але за гэты пэрыяд цэны на сусьветным рынку ўпалі. І можна было спадзявацца не на захаваньне цэнаў на старым узроўні, а на памяншэньне цаны. І тут мы ні да чога не дамовіліся. А другое, гэта тое, што ў нас трэба яшчэ плаціць 53 даляры мыта, і гэта тое, што павялічыць кошт нафтапрадуктаў на ўнутраным рынку, і тое, што зробіць значна менш прывабным экспарт нафтапрадуктаў зь Беларусі”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG