Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Адноўлена сьледзтва ў справе сьмерці польскага віцэ-консула


Радыё Свабода Беластоцкая пракуратура пастанавіла аднавіць сьледзтва ў справе сьмерці польскага віцэ-консула ў Горадні Рышарда Бадань-Легра. Дыплямат быў знойдзены ў сваёй гарадзенскай кватэры ў сакавіку летась з траўмай галавы, і праз некалькі дзён памёр у шпіталі МУС Польшчы ў Беластоку.

Экспэрты не змаглі прыйсьці да адназначнай высновы, што да прычынаў сьмерці віцэ-консула, і таму наведалі Беларусь і накіравалі запыт да беларускіх сьледчых аб дадатковых матэрыялах, часова прыпыніўшы сьледзтва.

Напярэдадні частку гэтых матэрыялаў пракуратура атрымала ад беларускага боку, і сьледзтва было ізноў адноўленае.
XS
SM
MD
LG