Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Т.Процька: "Добра, што сьвет нас абараняе"


Уладзімер Глод, Менск Старшыня Беларускага Хэльсынскага камітэту Тацьцяна Процька, камэнтуючы для Радыё Свабода заяву Дзярждэпартамэнту ЗША, які асудзіў рашэньне беларускіх уладаў аб высяленьні БХК з офісу, адзначае: "Сьвет нарэшце навучыўся абараняць тых людзей, якія выступаюць у абарону ідэалаў, нормаў і стандартаў, якія міжнародная супольнасьць прапанавала ўсяму сьвету. І гэта вельмі прыемна, бо яшчэ пяць гадоў таму сьвет ня ведаў, што рабіць, калі дзяржава парушае свае міжнародныя абавязаньні. Беларусь у пэўным сэнсе навучыла сьвет адстойваць свае перакананьні".

Старшыня Беларускага Хэльсынскага камітэту згадала, што Эўрапейскі Зьвяз таксама выказаў заклапочанасьць ціскам на БХК. Пра гэта гаворыцца ў заяве Нямеччыны -- краіны, якая цяпер старшынюе ў Эўразьвязе.

Дзярждэпартамэнт ЗША асудзіў рашэньне беларускіх уладаў аб высяленьні з офісу Беларускага Хэльсынскага камітэту. Як заявіў прадстаўнік Дзярждэпартамэнту Шон Маккормак, вынікам гэтага рашэньня можа стаць “закрыцьцё найбольш значнай недзяржаўнай праваабарончай арганізацыі ў Беларусі”.

“Гэты самы апошні ўдар з боку беларускіх уладаў па незалежнай грамадзянскай супольнасьці падкрэсьлівае пагаршэньне сытуацыі з правамі чалавека ў гэтай краіне”, гаворыцца ў распаўсюджанай у Вашынгтоне заяве афіцыйнага прадстаўніка Дзярждэпартамэнту ЗША. Замежнапалітычнае ведамства ЗША патрабуе ад беларускіх уладаў адмяніць гэтае рашэньне і заклікае беларускі ўрад выконваць свае міжнародныя абавязаньні ў рамках Хэльсынскіх пагадненьняў 1975 году.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG