Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Скончылася спатканьне Аляксандра Казуліна зь сям’ёй


Алег Грузьдзіловіч, Менск У калёніі “Віцьба-3” скончылася трохдзённае спатканьне палітзьняволенага Аляксандра Казуліна з жонкай Ірынай і дочкамі Юліяй і Вольгай. У інтэрвію “Свабодзе” Ірына Казуліна распавяла, што яны вельмі задаволеныя спатканьнем. Аднак, паводле яе, стан здароўя Аляксандра Казуліна – нездавальняючы. Толькі напярэдадні спатканьня ён стаў выходзіць на праходкі. За час выхаду з галадоўкі ў яго было сем крызаў.

Экс-кандыдата на прэзыдэнта Аляксандра Казуліна асудзілі на пяць з паловаю гадоў зьняволеньня, абвінаваціўшы ў хуліганстве і арганізацыі вулічных беспарадкаў.

Інтэрвію з Ірынай, Вольгай і Юліяй Казулінымі – у нашым вечаровым эфіры і пазьней на сайце.
XS
SM
MD
LG