Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь на адным з найгоршых месцаў па ўзроўні крэдытных рызыкаў


Радыё Свабода Экспартна-крэдытныя агенцтвы дзяржаваў сябраў Арганізацыі эканамічнага супрацоўніцтва і разьвіцьця (OECD) уключылі Малдову і Беларусь у сёмую, найгоршую групу паводле ўзроўню крэдытных рызыкаў.

Грузія разам з Армэніяй, Альбаніяй і Вэнэсуэлай знаходзіцца ў шостай групе, а Украіна, якая займала гэтую пазыцыю цягам пяці гадоў, пераведзеная ў чацьвёртую. Расея, Румынія і Баўгарыя перайшлі з чацьвёртай у трэцюю групу паводле клясыфікацыі OEСD, у той час як Вугоршчына і Латвія пагоршылі сваё становішча і перайшлі з другой у трэцюю групу.

У OECD уваходзяць 30 найбольш разьвітых краінаў сьвету. Асноўная яе мэта – пабудова здаровай эканомікі ў дзяржавах сябрах арганізацыі, распаўсюд свабоды гандлю як у прамыслова разьвітых, так і ў разьвіваных краінах.
XS
SM
MD
LG