Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навумаў: “Беларусь не плянуе адзінага візавага рэжыму з Расеяй”


Радыё Свабода Беларусі бок не плянуе ініцыяваць пытаньне аб увядзеньні адзінага візавага рэжыму з Расеяй, пра гэта заявіў журналістам міністар унутраных справаў Беларусі Уладзімер Навумаў.

Паводле яго, Беларусь не плянуе ўводзіць з Расеяй адзінага візавага рэжыму. “Мы плянуем захоўваць тыя візавыя рэжымы, якія дасягнутыя і дзейнічаюць з расейскім бокам”, адзначыў міністар. Разам з тым ён дадаў: “Калі Расея будзе ў аднабаковым парадку ініцыяваць пытаньне аб увядзеньні адзінага візавага рэжыму, то беларускі бок будзе на гэта рэагаваць адэкватна”.

На мінулым тыдні намесьнік кіраўніка памежнай службы ФСБ Расеі Мікалай Рыбалкін заявіў, што мяжа Расеі і Беларусі павінна заставацца адкрытай, але для ўмацаваньня памежнай бясьпекі “саюзнай дзяржавы” Маскве і Менску ў будучыні трэба перайсьці да адзінага візавага рэжыму.

Раней кіраўнік памежнай службы ФСБ Расеі Ўладзімер Пронічаў параўнаў мяжу зь Беларусьсю з “чорнай дзіркай”, якую могуць выкарыстоўваць тэрарысты, наркагандляры і незаконныя мігранты, найперш з Грузіі.

Прапанаванае Расеяй увядзеньне адзінага візавага рэжыму ў межах так званай “саюзнай дзяржавы” пагражае незалежнасьці Беларусі, лічыць былы намесьнік міністра замежных справаў Беларусі Андрэй Саньнікаў.
XS
SM
MD
LG