Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Удвая вырасьлі цэны на газ для беларускіх заводаў


Радыё Свабода Беларусь падвысіла цэны на газ для прамысловых прадпрыемстваў на 90 працэнтаў – да 120 даляраў за тысячу кубамэтраў без уліку падатку на даданую вартасьць, паведамляе РИА Новости. Пастанова Міністэрства эканомікі дзейнічае ўжо ад 1 студзеня, хаця падпісанае яно было толькі 29 студзеня.

Расея з новага году павялічыла цану на газ для Беларусі з 47 да 100 даляраў за тысячу кубамэтраў. Паводле пагадненьня з Беларусьсю, “Газпром” выкупіць 50 працэнтаў акцый “Белтрансгазу” цягам чатырох гадоў.
XS
SM
MD
LG