Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзярждэпартамэнт ЗША асудзіў высяленьне БХК


Радыё Свабода Дзярждэпартамэнт ЗША асудзіў рашэньне беларускіх уладаў аб высяленьні з офісу Беларускага Хэльсынскага камітэту. Як заявіў прадстаўнік Дзярждэпартамэнту Шон Маккормак, вынікам гэтага рашэньня можа стаць “закрыцьцё найбольш значнай недзяржаўнай праваабарончай арганізацыі ў Беларусі”.

“Гэты самы апошні ўдар з боку беларускіх уладаў па незалежнай грамадзянскай супольнасьці падкрэсьлівае пагаршэньне сытуацыі з правамі чалавека ў гэтай краіне”, гаворыцца ў распаўсюджанай у Вашынгтоне заяве афіцыйнага прадстаўніка Дзярждэпартамэнту ЗША. Замежнапалітычнае ведамства ЗША патрабуе ад беларускіх уладаў адмяніць гэтае рашэньне і заклікае беларускі ўрад выконваць свае міжнародныя абавязаньні ў рамках Хэльсынскіх пагадненьняў 1975 году.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG