Вядома, што некаторыя прадстаўнікі апазыцыі прапаноўвалі правесьці вялікую акцыю 19 сакавіка – у першую гадавіну прэзыдэнцкіх выбараў. Ці не атрымаецца так, што хтосьці пойдзе на плошчу 19 сакавіка, а хтосьці 25-га?
Намесьнік старшыні Аб''яднанай грамадзянскай партыі Ігар Шынкарык яшчэ два тыдні таму зьвярнуўся ў Палітычную раду аб''яднаных дэмакратычных сілаў з просьбаю нарэшце вызначыцца.
Шынкарык: "Трэба прымаць рашэньне – альбо гэта будзе адназначна 25-га, ці то адназначна 19-га. І людзей ужо інфармаваць. Бо калі мы ня прымем рашэньня, людзі ўсё роўна прыйдуць. Частка прыйдзе 19-га, частка 25-га. І калі 19-га "зачысьцяць" жорстка, дык тады 25-га прыйдзе значна меней людзей. Цягнуць далей ужо нельга".
Аднак, Рада дагэтуль не называе дакладнай даты. І гэты факт стаў адной з прычынаў ініцыятывы Партыі БНФ. Яе лідэр Вінцук Вячорка тлумачыць, чаму дата 25 сакавіка больш прымальная.
Вячорка: "Для нас 25 сакавіка было, ёсьць і будзе галоўным днём любой вясны, любога году. У пэрспэктыве яно будзе галоўным дзяржаўным сьвятам. І нашая прапанова не залежыць ад той ці іншай пазыцыі – салідарнай, прагаласаванай альбо не – нашай кааліцыі. Нам бы хацелася, каб кааліцыя гэтую ідэю падтрымала. Таму што мы прапануем ясную канцэпцыю адзначэньня сьвята 25 сакавіка. Сэнс жа ня проста дату назваць, а сэнс у тым, каб на заклік прыйшлі людзі, адгукнулася грамадзтва".
Прадстаўнікі шэрагу партыяў гавораць, што яны прызнаюць сваю галоўную памылку – яны не змаглі ператварыць кампанію пад назовам "мясцовыя выбары" ў кампанію падрыхтоўкі да вясны-2007. Час згублены. І цяпер патрэбна тэрмінова вызначацца з часам і зьместам новай акцыі. Прынамсі, выканаўца абавязкаў старшыні Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Анатоль Ляўковіч таксама цьвердзіць, што трэба сьпяшацца.
Ляўковіч: "У любым выпадку мы павінны вызначыцца. І гэта павінен быць адзіны дзень. Гэты дзень павінен сымбалізаваць яднаньне беларусаў, яшчэ раз дакладна падкрэсьліць пазыцыю партыі адносна палітвязьняў, бо лідэр партыі ў зьняволеньні – але мы маем на ўвазе і іншых палітвязьняў. Гэта першае пытаньне, якое павінна гучаць у гэты дзень – беларусы павінны запатрабаваць свабоду палітвязьням.