Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лічба дня: 112 рублёў 10 капеек


Радыё Свабода 112 рублёў 10 капеек – менавіта столькі будзе плаціць беларускае насельніцтва за адну кілават-гадзіну з 1 студзеня 2007 году.

Гэта каля 5 цэнтаў ЗША. Для параўнаньня – у Літве за кілават-гадзіну насельніцтва плаціць кошт, адпаведны 10 цэнтам ЗША, у Польшчы плацяць 27 грошай – гэта значыць 9 амэрыканскіх цэнтаў за кілават-гадзіну, у Кіеве – кошт, роўны 5 амэрыканскім цэнтам за кілават-гадзіну. Па Расеі тарыф моцна вагаецца – ад 12 цэнтаў на Сахаліне, да 2 цэнтаў – у Іркуцку. У Маскве тарыф складае кошт, эквівалентны 8 цэнтам ЗША.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG