Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдэнт Ірану прыедзе ў Беларусь


Радыё Свабода Прэзыдэнт Ірану Махмуд Ахмадзінежад у найбліжэйшы час плянуе наведаць Беларусь з афіцыйным візытам

Такі намер, як паведамляе прэсавая служба МЗС Беларусі, іранскі прэзыдэнт выказаў 27 студзеня падчас сустрэчы з беларускім міністрам замежных спраў Сяргеем Мартынавым у Тэгеране. Сяргей Мартынаў перадаў Махмуду Ахмадзінежаду асабістае пасланьне Аляксандра Лукашэнкі, у якім пацьверджана запрашэньне кіраўніку Ірана наведаць Беларусь.

Аляксандар Лукашэнка быў з візытам ў Іране ў лістападзе 2006 году.
XS
SM
MD
LG