Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Тарыфы на газ і электрычнасьць вырастуць на 20 працэнтаў


Радыё Свабода Сёньня ўрад сваёй пастановай зацьвердзіў новыя тарыфы на газ і электрычнасьць для насельніцтва. Яны уводзяцца з 1 студзеня гэтага году.

Тарыф на электраэнэргію складзе 112 рублёў 10 капеек за 1 кілават/гадзіну. Тарыф для жытла, абсталяванага электраплітамі – 81 рубель 20 капеек за 1 КВТ/Г.

Цана на газ для жылых памяшканьняў з лічыльнікамі у ацяпляльны пэрыяд складзе 141 рубель 6 капеек за 1 кубічны мэтар, у летні пэрыяд – 242 рублі за 1 кубічны мэтар.

У дамах без індывідуальных лічыльнікаў пры наяўнасьці газавай пліты і цэнтралізаванага гарачага водазабесьпячэньня цана складзе 1936 рублёў на асобу ў месяц.

Тарыф за цеплавую энэргію для насельніцтва для патрэбаў ацяпленьня і гарачага водазабесьпячэньня падвышаны з 1 студзеня да 36355 рублёў за 1 гігакалёрыю.

Агулам тарыфы на газ і электрычнасьць для насельніцтва ўзрастаюць на 20%, на цеплавую энэргію – на 12%.

Сёньня ж міністэрства эканомікі вызначыла тарыфы на цеплавую і электрычную энэргію для прадпрыемстваў. З 1 студзеня 2007 году цана газу для прамысловасьці складзе 120 даляраў за 1 тысячу кубамэтраў бяз падатку на дадатковую вартасьць.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG