Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міколу Статкевічу далі першы за паўгоду адпачынак


Алег Грузьдзіловіч, Менск Лідэру сацыял-дэмакратаў Мікалаю Статкевічу, які адбывае пакараньне на "хіміі” ў Пухавіцкім раёне Менскай вобласьці, дазволілі наведаць хворага бацьку ў Баранавічах. Адпачынак палітык скарыстаў таксама для сустрэчы з аднадумцамі. У Менску ён правёў прэзыдыюм Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Народная грамада), на якім была абмеркавана сытуацыя вакол маючага адбыцца Кангрэсу дэмакратычных сілаў.

"Магчыма, тое, што мяне нечакана адпусьцілі ў адпачынак, неяк зьвязана са спробамі рэжыму "спадабацца" Эўропе. Нават пайшлі размовы пра ўмоўна-датэрміновае вызваленьне кагосьці з палітвязьняў. Але я не хачу быць цацкай у гэтых гульнях. Калі на то пайшло, хай улада вызваліць Аляксандра Казуліна, у якога куды большы тэрмін, а мне засталося ўсяго паўгоду", — сказаў Свабодзе Мікалай Статкевіч.

Падрабязнасьці слухайце пазьней ў эфіры і чытайце на нашым сайце.
XS
SM
MD
LG