Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"Рэгіянальная газэта": "Брагу зьнішчаем тонамі"


Радыё Свабода Агляд публікацый незалежнага друку.

Лічба выпуску сьвежага нумару "Белгазеты" – 4,7 трыльёна рублёў. Столькі сродкаў выдаткавана на фінансаваньне жыльлёвага будаўніцтва і разьвіцьцё інжынэрнай і транспартнай інфраструктуры ў 2007 годзе.

"Белгазэта" ўздымае актуальнае ў сьвятле апошніх нафтагазавых праблемаў пытаньне: чаму ў Беларусі не будуюць энэргаэфэктыўныя збудаваньні. Энэргаэфэктыўнасьць часьцяком разглядаюць вузка: як сэканоміць цяпло і не замерзнуць зімой. Але энэргаэфэктыўныя здбудаваньні – гэта комплексны падыход: эканомія ня толькі вялікай колькасьці цяпла, але і электраэнэргіі, гарачай вады, асьвятленьня. Артыкул называецца "Энэргаэфэктыўная утопія".

Маладзечанская "Рэгіянальная газэта". Артыкул называецца "Брагу зьнішчаем тонамі". Два самагонныя апараты з дзьвюма тонамі заваранай брагі знайшлі міліцыянты ў хлявах на падворках жыхароў.

Журналіст Сяргей Зянько:

Зянько: "Цікава, што там жыве па адной бабулі, а гоняць іх сыны. Сыны зь імі не жывуць, і штрафы ў памеры 30 базавых велічынь – па 930 тысяч рублёў – бабулі будуць выплачваць са сваіх пэнсій. Хаця, паводле іхных словаў, яны дачыненьня да гэтага ня маюць. Прычым, у адным выпадку гэта было вельмі брудна, хлеў развалены, вельмі ўразіла гэта ўчастковага міліцыянта. А на другім падворку было ўсё чысьценька, нават каналізацыя праведзеная".

"Паласа адчужэньня коштам у 3,5 мільярды даляраў". Тыднёвік "Белорусы и рынок" аналізуе заявы кіраўніка краіны ў Наваполацку наконт неабходнасьці абавязаць расейцаў плаціць за зямлю пад трубаправодамі. "І па расейскім, і па беларускім заканадаўстве землі, дзе пракладаюцца падземныя трубаправоды, не выводзяцца з абароту і ў арэнду уласьнікам трубаправоду не прадастаўляюцца. Каб абавязаць "Газпром" плаціць арэндную плату, неабходна мяняць заканадаўства, у тым ліку і Зямельны кодэкс. Да таго ж, уся тэрыторыя краіны будзе падзеленая палосамі адчужэньня, якія будуць знаходзіцца ў арэндзе ў іншаземных юрыдычных асобаў. А трубаправоды праходзяць і пад дарогамі, населенымі пунктамі…"

"Вечерний Брест". На Берасьцейшчыне можа зьявіцца салярка з рапсу. Як паказваюць разьлікі, пры ўраджайнасьці рапсу ў 30 цэнтнэраў можна атрымаць з кожнага гектару адну тону дызэльнага паліва і 100 кіляграмаў чыстага гліцэрыну. У вобласьці зарэгістраваны два прадпрыемствы – "Брэстаблрапс" і "Брэстэўрарапс", якія спрабуюць падзяліць рынак. Але для гэтага патрэбны завод па вытворчасьці біядызэльнага паліва. Між іншым, у Нямеччыне ў альтэрнатыву звычайнай салярцы вырабляецца больш за мільён тон біядызэлю, у Польшчы – 230 тысяч тон у год.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG