Лінкі ўнівэрсальнага доступу

А.Мілінкевіч правядзе перамовы ў нямецкім Бундэстагу


Радыё Свабода 31 студзеня Лідэр аб’яднаных дэмакратычных сілаў Беларусі Аляксандар Мілінкевіч наведае Бэрлін. Ён правядзе шэраг сустрэчаў, перамоваў і кансультацый у палітычных фракцыях Бундэстагу, з кіраўніцтвам Камітэту па міжнародных справах і групай па справах Беларусі.

Аляксандар Мілінкевіч сустрэнецца са старшынём Камітэту па міжнародных справах Бундэстага Рупрэхтам Поленцам (Ruprecht Polenz), а таксама будзе ўдзельнічаць у працоўным паседжаньні гэтага Камітэту, на якім будзе разглядацца сытуацыя ў Беларусі, паведаміў Павал Мажэйка, прэсавы сакратар А.Мілінкевіча.

У Бэрліне Аляксандар Мілінкевіч правядзе перамовы таксама з кіраўніцтвам Хрысьціянска-дэмакратычнага саюзу, кіруючай партыі Нямеччыны.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG