Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"Мастацкія фільмы, якія паказваюць у кінатэатрах БССР, — усе расейскамоўныя..." (1957)


Зьміцер Падбярэскі, Менск Пра што пісалі беларускія газэты розных гадоў.

"Звезда", 1927 год. Падаецца такая рэзалюцыя:

"Мы, працаўнікі мэдыцыны гораду і вёскі, сабраўшыся на ўсебеларускі зьезд (дзеля абгаварэньня пытаньняў аздараўленьня працы і дабрабыту рабочых і сялян Савецкай Беларусі), засылаем сваё шчырае таварыскае прывітаньне рабочым і сялянам Заходняй Беларусі, якія становяцца ахвярамі дзікага фашысцкага разгулу ў панскай Польшчы… Мы заяўляем, што толькі савецкая ўлада пад кіраўніцтвам камуністычнай партыі можа правільна разьвязаць нацыянальнае пытаньне і даць магчымасьць будаваць вялікую справу прыстасаваньня навуковых ведаў на карысьць працоўных. Ганьба польскім фашыстам!"

"Бацькаўшчына", 1957 год.

"У Беларускай ССР да гэтага часу не разьвязана яшчэ праблема нацыянальнае кінаматаграфіі, савецкая беларуская кінаматаграфія ў "незалежнай" БССР пазбаўлена ня толькі нацыянальнага зьместу, але й тае мінімальнае формы — беларускае мовы. Мастацкія фільмы, якія паказваюць у кінатэатрах БССР, — усе расейскамоўныя, прызначаныя на рабленьне "нацыянальнае" палітыкі — яны зьяўляюцца найлепшым спосабам русыфікацыі беларускае моладзі… Гэтае анармальнае становішча выклікае крытыку нат у самой БССР".

"Народная воля", 1997 год. Выданьне публікуе паведамленьне БелТА:

"Былому старшыні Праўленьня Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь Тамары Віннікавай, затрыманай праваахоўнымі органамі 14 студзеня па падазрэнню ва ўчыненні службовага злачынства… прад’яўлена абвінавачванне… па артыкулу 167 частка 2 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (перавышэнне ўлады або службовых паўнамоцтваў асобай, якая займае адказную пасаду, у выніку чаго нанесены вялікі ўрон дзяржаўным інтарэсам). Віннікава арыштавана. (У інтарэсах следства Пракуратура ўстрымліваецца ад каментарыяў па гэтай крымінальнай справе. Разам з тым з кампетэнтных крыніц стала вядома, што толькі па аднаму з эпізодаў проціпраўнай дзейнасці Тамары Віннікавай ставіцца ў віну нанясенне дзяржаве ўрону на многія мільярды рублёў)".
XS
SM
MD
LG