Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У.Міхайлаў: “Я сябе не апраўдваю, але…”


Аляксей Дзікавіцкі, Варшава Уладзіслаў Міхайлаў – студэнт-каліновец, які прызнаўся ў супрацоўніцтве з КДБ, пагадзіўся даць нашаму радыё інтэрвію. Раней Уладзіслаў паведаміў польскім СМІ, што ён – агент беларускага КДБ, які працаваў пад мянушкай Вэктар, што яму пагражалі адлічэньнем з Гомельскага ўнівэрсытэту, патрабуючы, сярод іншага, інфармацыі пра крыніцы фінансаваньня дзейнасьці гомельскіх недзяржаўных арганізацыяў, пра журналістаў беларускай службы Радыё Свабода, якія працуюць на Гомельшчыне.

Міхайлаў: “Яны добра згулялі ў тым пляне, што ведалі, што для мяне ўнівэрсытэт мае значэньне, як бы ні было. Але атрымалася так, што чым далей, тым больш я заганяў сябе ў кут. Кінуць усё і пайсьці ў войска... Я сябе не апраўдваю, але па-філязоўску гляджу на ўсё пасьля таго, што здарылася...

Кожная краіна мае свае спэцслужбы, і выбар цяжкі ў чалавека – супрацоўнічаць зь імі альбо не. Асабліва ці супрацоўнічаць са спэцслужбамі дыктатарскай дзяржавы, якая ніяк не шануе правы асобы. Я для сябе зрабіў выснову, што не”.

Поўны тэкст інтэрвію ў эфіры і на сайце Свабоды сёньня пазьней.

Гл. таксама • Каліновец меўся зьбіраць інфармацыю пра сына Мілінкевіча для КДБ

• Як можна супрацьстаяць спробам вярбоўкі?
XS
SM
MD
LG