Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Б.Барусэвіч: Беларусь парушыла асноўныя міжнародныя правы


Радыё Свабода "Парушэньнем асноўных міжнародных правоў" назваў сьпікер Сэнату Польшчы Багдан Барусэвіч рашэньне беларускіх уладаў забараніць ўезд на тэрыторыю краіны віцэ-сьпікеру Сэнату Кшыштафу Путру.

Спадар Путра з дыпляматычным пашпартам ехаў у Горадню 26 студзеня на спатканьне са старшынёй непрызнаванага ўладамі Саюзу палякаў Анжалікай Борыс.

Паводле Багдана Барусэвіча, тое, што спадара Путру не пусьцілі ў Беларусь, з’яўляецца яскравай праявай перасьледу беларускіх палякаў.



Віцэ-маршалку Сената Польшчы Кшыштафу Путры адмовілі ва ўездзе ў Беларусь. Без тлумачэньня прычынаў беларускія памежнікі не дазволілі замежнаму дыплямату трапіць на тэрыторыю краіны.

Больш за гадзіну Кшыштаф Путра вымушаны быў правесьці ў пункце пропуску "Брузгі", пакуль беларускія памежнікі высьвятлялі, ці магчымы яго ўезд у Беларусь.

"Яны бегалі з ягонымі дакумэнтамі па розных кабінетах, некаму тэлефанавалі і, у выніку, паведамілі, што ён ня можа перасячы мяжу", — расказаў інтэрнэт-выданьню "Салідарнасьць" рэдактар часопіса Magazyn Polski Андрэй Пачобут.
XS
SM
MD
LG