Лінкі ўнівэрсальнага доступу

А.Лукашэнка: Беларусь не заключыла нафтавага кантракту на люты


Паводле БелаПАН Беларусь пакуль што не падпісала кантракту на пастаўку расейскай нафты ў лютым. Выступаючы сёньня на ўручэньні дыплёмаў доктарам навук і прафэсарам, Аляксандар Лукашэнка заявіў, што кантракт не падпісаны, таму што расейскі бок прапануе купляць нафту па цане, вышэйшай за ўсясьветную.

Паводле А.Лукашэнкі, тыя расейскія кампаніі, якія будуць прапаноўваць кантракты на пастаўкі нафты па такіх высокіх цэнах, пры прапампоўваньні нафты ў эўрапейскія краіны празь Беларусь будуць абкладацца дадатковым мытам. “Мы павінны кампэнсаваць свае страты. Мы зь імі спрачацца ня будзем, гэта іх нафта. Але мы будзем прапампоўваць нафту бяз стратаў для сябе”, – заявіў А.Лукашэнка.
XS
SM
MD
LG