Лінкі ўнівэрсальнага доступу

А.Лукашэнка: “Мы кардынальна не зьбіраемся мяняць ніякага курсу”


Паводле “Інтэрфаксу” Аляксандар Лукашэнка заявіў, што ён ня мае намеру кардынальна мяняць замежнапалітычны курс Беларусі.

“Мы ў замежнай палітыцы знайшлі той адзіны шлях, які магчымы для нашай краіны”, – сказаў кіраўнік Беларусі, выступаючы сёньня на цырымоніі ўручэньня дыплёмаў доктара навук і атэстатаў прафэсара навуковым работнікам краіны. “Мы ў цэнтры Эўропы, і мы павінны нармальна жыць і з Усходам, і з Захадам”, – падкрэсьліў А.Лукашэнка.

На ягоную думку, сёньня Беларусі неабходна дывэрсыфікаваць экспарт і імпарт. “Нельга быць залежным ад адной краіны. Гэта ўжо ня тая Расея, якую мы памятаем, а Расея, апутаная алігархічнымі путамі”, – лічыць прэзыдэнт Беларусі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG