Лінкі ўнівэрсальнага доступу

А. Кароль: “Лукашэнка думае пра захаваньне сваёй улады”


Радыё Свабода Менскі палітоляг Аляксей Кароль ацаніў Свабодзе апошняе інтэрвію Аляксандра Лукашэнкі выданьню Die Welt, у якім вялася гаворка пра набліжэньне Беларусі да Эўразьвязу, як прапагандысцкае, разьлічанае на зьнешні сьвет.

Кароль: “Пасыл, які ён дае на Захад, па-сутнасьці ўтрымлівае заклік прыняць яго і супрацоўнічаць зь ім. Але асноўная ідэя, на якой базуецца гэты пасыл, усё тая ж – захаваньне сваёй улады. І таму йдуць тэзісы аб тым, што ў Беларусі дэмакратыя асаблівага ўзору. Разам з тым Лукашэнка абвяргае, што Беларусь мела прэфэрэнцыі ад Расеі, і шукае гэтыя прэфэрэнцыі на Захадзе і абяцае пэўны доступ да энэргетычнай сыстэмы Беларусі для заходняга капіталу”.

Аляксей Кароль згадвае, што А. Лукашэнка пры гэтым ігнаруе галоўныя патрабаваньні Захаду да Беларусі наконт дэмакратызацыі і вызваленьня палітвязьняў.

Кароль: “Тым не меней само гэта інтэрвію сьведчыць, што абставіны вымушаюць Лукашэнку да пэўных пераменаў. Ён хацеў бы, нічым не паступіўшыся, захаваць сваю ўладу ў новай сытуацыі з заменай прэфэрэнцыяў ад Расеі прэфэрэнцыямі ад Захаду. Адначасова праглядаецца вельмі вялікая трывога і няўпэўненасьць, што гэта яму ўдасца”.

Спадар Кароль мяркуе, што Захад хацеў бы супрацоўнічаць зь Беларусьсю, але добра ведае, што А. Лукашэнка ня здольны на рэформы.
XS
SM
MD
LG