Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускі ўрад хоча разбаўляць расейскую нафту вэнэсуэльскай


Паводле БелаПАН "Мы будзем разбаўляць расійскую нафту вэнэсуэльскай",-- заявіў першы віцэ-прэм''ер ураду Беларусі Уладзімір Сямашка 25 студзеня на калегіі Міністэрства прамысловасьці, паведамляе прэсавая служба ўраду.

Паводле слоў У. Сямашкі, ужо праз тры гады Беларусь зьбіраецца актыўна супрацоўнічаць з Вэнэсуэлай у нафтавай сфэры. Разьвіваючы эканамічныя стасункі з Вэнэсуэлай, спадар Сямашка заклікаў павялічыць сустрэчныя патокі беларускай прадукцыі на лацінаамэрыканскі рынак і прызнаў, што пэўныя крокі ў гэтым кірунку ўжо зрабілі Беларускі мэталюргічны завод, "Гомсельмаш", Менскі аўтамабільны завод.

Віцэ-прэм''ер таксама адзначыў важную ролю дывэрсыфікацыі экспарту беларускіх тавараў: Сямашка "Формула нашага выжываньня заключаецца ў тым, што мы павінны ўмець прадаваць сваю працу. Пакуль мы яшчэ не навучыліся гэтага рабіць. Беларуская прадукцыя канкурэнтаздольная па цане, сэрвісе і якасьці, але пры гэтым трэба ўмець яе прапаноўваць на рынку па максымальнай цане, сказаў. Цяпер мы аддаем сваю працу танна".
XS
SM
MD
LG