Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чаму беларускія студэнты сьвяткуюць Тацьцянін дзень Маскоўскага ўнівэрсытэту?


Радыё Свабода Агляд званкоў на Свабоду за пятніцу, 26 студзеня. 24 гадзіны на суткі ў Менску працуе тэлефон Свабоды 266-39-52. Тэлефануйце, дзяліцеся навінамі, а таксама выказвайце сваё стаўленьне да падзеяў у Беларусі і сьвеце. Тэлефон Свабоды — гэта вольны мікрафон. Права выказацца мае кожны. Нам можна дасылаць СМС-паведамленьні на нумар — 8-029-391-22-24.

Спадар: “Такое пытаньне. Чаму беларускія студэнты сьвяткуюць Тацьцянін дзень Маскоўскага ўнівэрсытэту? Наколькі вядома, Віленскі унівэрсытэт быў заснаваны раней за Маскоўскі. Чаму ж няма ў нас свайго сьвята студэнцтва?”

Спадарыня: “Наш прэзыдэнт прапануе атрымліваць нафту з прыбалтыйскіх партоў, але за гэта прыйдзецца плаціць. Вось і атрымліваецца, “хто сьмяецца апошнім”. У парлямэнце 12 скліканьня Алег Трусаў у час распаду СССР прапанаваў дэпутатам запатрабаваць, каб Беларусі застаўся порт на Балтыйскім моры. Гэта было магчыма. Але камуняцка-прарасейскія дэпутаты гэтага сьмяяліся з Трусава, што ў яго “Беларусь – марская дзяржава”. А сёньня ўжо не да сьмеху, што розум ніжэй таліі. Так сама і Чарнаморска-балтыйскі калектар Пазьняка. Як сёньня быў бы ён дарэчы. Разумных людзей трэба слухаць”.

Спадарыня: “Я хачу сказаць і думаю, што гэта будзе справядліва. Лукашэнка можа хоча зрабіць іншае. Але яму ня будуць даваць, бо ўрад у нас – бальшавікі. Будуць ставіць яму палкі ў калёсы. І ўсё роўна, дванаццаць год мы пакутуем і яшчэ будзем пакутаваць. Мы, усе людзі, хочам вас папрасіць, каб дапамаглі, калі ласка, вярнуць Шушкевіча, Пазьняка, Грыба і ўсіх іншых, якія працавалі з Шушкевічам. Яны хутка зробяць усё добра. І ў нас будзе ўсё для старых і маладых добра. Я гэта ведаю, бо жыла пры іх ужо, пры Шушкевічу, ведаю, што гэта будзе добра”.

Спадар, Менск: “Я хачу выказацца па пытаньню падвышэньня платы за кватэру, прадуктаў харчаваньня і іншага. Падвышаць ня трэба, трэба знайсьці іншую крыніцу даходу. Да вайны Дом ураду зьмяшчаў усе міністэрствы, ЦК партыі, і насельніцтва было больш, чым цяпер. Гэта першае. Другое. Трэба скараціць на 50% усе структуры: прэзыдэнцкую. Савета міністраў, далей, сэнат…Навошта дзьве палаты? Зрабіць адзін Сэнат. Далей, скараціць ЖРЭА, ЖЭСы, упраўленьне раёнам. Трэба ўсё гэта паменшыць на 50 %, і будзе больш сэнсу і эканамічна выгадна. А пэнсіянэрам пэнсіі падвысіць, падвысіць рабочым заробкі, ды і служачым. Вось крыніца для пераадоленьня падвышэньня коштаў на газ і нафту. Так што ў нас рэзэрвы вялікія. Міліцыю на -- 50 %, КДБ -- на 50%. Усім нам такія штаты дармаедаў не патрэбныя. Вось пра што ідзе гаворка. А грошы таксама накіраваць на мэдыцыну, падвысіць якасьць мэдыцынскага абслугоўваньня. Вось куды трэба глядзець”.

Спадар: “Я па пытаньню нафта-газавага крызысу. У першую чаргу, гэта палітычныя гульні Лукашэнкі і Пуціна. У якім сэнсе? Яны хацелі аб’яднаць Беларусь і Расею. Памяняць Канстытуцыю і каб Пуцін застаўся прэзыдэнтам і Беларусі, і Расеі. Нашаму кіраўніку рэспублікі няма нават губэрнатарскай пасады. Вось па гэтаму і разлад атрымаўся. Менавіта таму, што ў іх сваіх “старшынь калгасаў” больш, чым трэба, яны свайго прышлюць губэрнатара. Вось з-за гэтага і сварка. Гэта ўсё палітычныя гульні, а не таму што там “аб’яднаньне - неаб’яднаньне”. 12 год аб’ядноўваліся, разумееце? Ужо і грошы і ўсё рыхтавалі. А яны сваёй выгады хочуць – як застацца ў крэсьле і Лукашэнку, і Пуціну. Вось гэта галоўнае. А народ іх не турбуе. Як людзі жывуць, іх не турбуе. Так што, яны змагаюцца за сваю кармушку і ня больш”.
XS
SM
MD
LG