Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Спынена справа супраць моладзевага актывіста Сержука Гумінскага


Любоў Лунёва, Менск Супрацоўнікі міліцыі спынілі крымінальную справу супраць актывіста незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт” Сержука Гумінскага.

Раней следчыя ўручылі Сержуку пастанову аб тым, што ён прызнаны падазраваным у справе за графіці, якія зьявіліся ў Воршы ўначы на 24 сьнежня. Сябры “Маладога фронту” лічаць, што розгалас пра крымінальную справу стаў прычынай спыненьня справы з фармулёўкай “з-за адсутнасьці доказаў”.

Цікава, што літаральна днямі, паводле словаў Сяржука Гумінскага, сьледчыя казалі яму, што хутка справу перададуць у суд.
XS
SM
MD
LG