Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зьмітру Дашкевічу ў калёніі не рэкамэндуюць гаварыць па-беларуску


Любоў Лунёва, Менск Зьміцер Дашкевіч меў сёньня спатканьне са сваім бацькам. Вячаслаў Дашкевіч паведаміў “Свабодзе”, што супрацоўнікі калёніі папярэджвалі Зьмітра, каб ён не размаўляў у часе спатканьня па-беларуску. У іншым выпадку яны пагражалі спыніць спатканьне датэрмінова. Але палітвязень праігнараваў патрабаваньні.

Спатканьне скончылася раней заплянаванага, бо бацькам Зьмітра трэба было перадаць перадачу.

На спатканьні высьветлілася, што палітвязень атрымлівае далёка ня ўсе лісты, якія яму дасылаюць. Ягоныя бацькі таксама з 9 лістоў атрымалі толькі два.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG