Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Мінчукоў сад у "Запольлі"


Радыё Свабода Жыхар вёскі Запольле Бялыніцкага раёну Магілеўшчыны Сяргей Мінчук 4 гады на занядбаных землях саўгасу “Запольле” высаджвае сады. За гэты час ён высадзіў блізу 1000 саджанцаў. Дапамагаюць садоўніку ў ягоным занятку двое сыноў і жонка.

Сяргей Мінчук больш за пятнаццаць гадоў адпрацаваў у саўгасе аграномам. Садоўніцтву ён навучыўся ў свайго дзеда. 4 гады таму, пераехаўшы ў новы дом, спадар Мінчук і пачаў высаджваць у сваім навакольлі маладыя яблынкі ды ігрушы.

Мінчук: "Я адразу сабе пасадзіў, ну як для сябе, для вуліцы. А потым дырэктару кажу, дай плошчу пасадзіць сад. 156 дрэўцаў пасадзіў. Спачатку ўсе сьмяяліся, што абы-чым заняўся. Так-сяк, нічога з гэтага не атрымаецца, казалі. Калі інтарэс ёсьць, дасягненьне будзе.

Цяпер Мінчукоў сад дае неблагі ўраджай, частку якога ён перадае мясцовай школе.

Мінчук: "Вось гэтыя яблыкі, у мяне іх сто дваццаць. Мне столькі іх ня трэба. Я раблю ў школе, там ёсьць падвал. Вось проста ў сваю школу ўзяць і здаць. Аналіз там возьмуць. За так проста. Няхай ядуць".

Летась Сяргей Мінчук высадзіў сад у суседняй, ужо ня жылой, вёсцы Падзевічы.

Мінчук: "У Падзевічах жыхароў няма, гароды сьліўнікам пазарасталі, нават на гародах бярэзьнік пайшоў. Плошча гектараў пятнаццаць.Усё паўбіраў. Сьліўнік высеклі Агароджы паўбіралі. Культурна зрабілі. Налета пляны большыя ёсьць.

Пра ініцыятыву вяскоўца дырэктар саўгасу Анатоль Драздоў зазначае:

Драздоў: "Цэнтральныя сядзібы яшчэ больш менш квітнеюць, але аддаленыя вёскі паволі выміраюць. Ён непасрэдна ўзяўся за старыя, занядбаныя сады. Душа ляжыць да гэтай справы, таму ён стараецца і працуе".

У Бялыніцкім раёне сёлета зьбіраюцца высадзіць сады на плошчы 50 гектараў.

Паводле супрацоўніка Ўправы сельскай гаспадаркі Бялыніцкага райвыканкаму Леаніда Засемчука, прамысловае садоўніцтва ў саўгасе “Падзевічы” не пэрспэктыўнае. Спадар Засемчук пракамэнтаваў садоўніцкую ініцыятыву Сяргея Мінчука.

Засемчук: "Людзі праявілі жаданьне, канечне. Тым больш па сучасных гатунках нейкая пэрспэктыва ёсьць. Нават, калі для мясцовага спажываньня ды крыху прадаць, але гэта іншае пытаньне".
XS
SM
MD
LG