Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Штогод беларусаў менее на 50 тысяч


Паводле БелаПАН У Беларусі ўзровень сьмяротнасці перавышае ўзровень нараджальнасьці

Пра гэта 25 студзеня заявіў першы намесьнік міністра аховы здароўя Беларусі Роберт Часнойць на прэс-канф''рэнцыі ў Менску.

Паводле яго словаў, штогод насельніцтва Беларусі памяншаецца прыкладна на 50 тыс. чалавек. "Гэта вялікія страты. Нам трэба ўсім разам прыняць меры для таго, каб захаваць колькасьць нацыі і ўмацаваць здароўе тых, хто сёньня нарадзіўся", - сказаў Р.Часнойць.

Пры гэтым ён адзначыў, што за апошні час зьмянілася стаўленьне людзей да свайго здароўя. Згодна з сацыялягічнымі апытаньнямі, каля 70% рэспандэнтаў праяўляюць зацікаўленасць у інфармацыі па пытаньнях захаваньня і ўмацаваньня здароўя, адзначыў намеснік міністра.
XS
SM
MD
LG