Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Л.Судаленка ў судзе аспрэчвае вынікі мясцовых выбараў


Радыё Свабода 25 студзеня актывіст АГП Леанід Судаленка з Гомеля накіраваў у абласны суд скаргу з патрабаваньнем прызнаць выбары дэпутата аблсавету ў Валгаградзкай выбарчай акрузе №14 несапраўднымі.

Як кандыдат у дэпутаты аблсавету ў згаданай акрузе Леанід Судаленка з даверанымі асобамі й назіральнікамі арганізаваў кантроль за датэрміновым і асноўным галасаваньнем.

Паводле падлікаў назіральнікаў, на пяці ўчастках №№32,37,38,39,41 колькасьць узяўшых удзел у галасаваньні завышана афіцыйнымі ўчастковымі камісіямі на 2,5 тысячы чалавек.

Заявы дэмакратычных назіральнікаў наконт паўторнага падліку галасоў акруговая камісія Валгаградзкай выбарчай акругі №14 праігнаравала, спаслаўшыся на тое, што назіральнікі ад Савету вэтэранаў і БРСМ парушэньняў падчас падліку галасоў ня выявілі.

Абласная выбарчая камісія скаргу спадара Cудаленкі ў прадугледжаны законам тэрмін не разгледзела.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG