Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Артур Фінькевіч абскардзіў рашэньне адміністрацыі спэцкамэндатуры


Радыё Свабода У сваёй скарзе зьняволены грамадзкі актывіст просіць кіраўніка Дэпартамэнту выкананьня пакараньняў і пракуратуру прызнаць неабгрунтаванай вымову, вынесеную адміністрацыяй спэцкамэндатуры. Акрамя таго, Артур Фінькевіч скардзіцца на побытавыя ўмовы ўтрыманьня, а таксама на парушэньні адміністрацыяй ягоных канстытуцыйных правоў.

У прыватнасьці, ён лічыць неаб’ектыўным і перадузятым стаўленьне да сябе з боку адміністрацыі. 6 студзеня Артур Фінькевіч спазьніўся ў спэцкамэндатуру на 13 хвілін. Адміністрацыя палічыла спазьненьне за грубае парушэньне рэжыму і другі раз абвесьціла вымову. У выпадку трэцяй вымовы “хімія” спадару Фінькевічу можа быць заменена на зьняволеньне ў турме.

Артуру Фінькевічу засталося адбываць пакараньне 11 месяцаў. Ён быў пакараны двума гадамі абмежаваньня волі за палітычныя графіці.
XS
SM
MD
LG