Лінкі ўнівэрсальнага доступу

А.Мілінкевіч сустрэўся зь кіраўніком МЗС Літвы


Радыё Свабода Лідэр аб’яднаных дэмакратычных сілаў Беларусі Аляксандар Мілінкевіч сустрэўся ў Вільні зь міністрам замежных справаў Літвы Пятрасам Вайцекунасам. Падчас сустрэчы былі абмеркаваныя сытуацыя ў Беларусі, праблема энэргетычнай бясьпекі абедзьвюх краінаў, новыя магчымасьці супрацоўніцтва Беларусі з Эўрапейскім Саюзам.

Кіраўнік МЗС Літвы Пятрас Вайцекунас падкрэсьліў важнасьць перамоваў з дэмакратычнымі сіламі Беларусі, і адзначыў, што Літва цалка падтрымлівае пазыцыю ЕС у дачыненьні да Беларусі.

А.Мілінкевіч заявіў, што вельмі важна весьці дыялёг зь Літвой, асабліва па надзённых пытаньнях энэргетычнай бясьпекі і пашырэньня супрацоўніцтва з ЭЗ, паведамляе прэсавая служба А.Мілінкевіча.

"Тым пазыцыям, якія сёньня ў сьвеце займаюць дэмакратычныя сілы Беларусі, як апэратыўна зьяўляецца рэакцыя на падзеі ў нашай краіне, пэўным зрухам у распрацоўцы сапраўды дзейснай стратэгіі супрацоўніцтва ЭЗ і Беларусі, мы ў значнай ступені абавязаны краінам Эўразьвязу — нашым суседзям, у першую чаргу Літве і Польшчы," — заявіў Аляксандар Мілінкевіч.
XS
SM
MD
LG