Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"70% беларусаў маюць анкалягічныя захворваньні І ступені"


Любоў Лунёва, Менск Агляд недзяржаўнай прэсы.

"Брестский курьер" прапануе артыкул Юрыя Шапрана пра двух грамадзянаў Украіны, якія папрасілі ў Беларусі палітычнага прытулку. Гэта 62-гадовыя Аркадзь Сцепанчук і ягоная жонка Людміла. Аркадзь этнічны беларус з-пад Баранавічаў. 15 гадоў працаваў у Маскоўскім унівэрсытэце, а апошнія два гады ва Ўкраіне.

Шапран: "Атрымаў 16 патэнтаў у Расеі і Украіне. Асабліва трэба адзначыць вынаходніцтвы ў выкарыстаньні энэргіі ветру. Ягоныя вынаходніцтвы сталі непатрэбныя. Раскрадалі дэталі, наагул, разбурылі ягоны дом. Сярод пагрозах. Ён таксама ўказаў, што яму вельмі да спадобы тое, што ў Беларусі ёсьць строгасьць, чаго няма ва Ўкраіне".

"Комсомольская правда" ў артыкуле пад загалоўкам "Ганарар Ксюшы Сітнік за канцэрт – мільён" сьцьвярджае, што самае прыбытковае месца для дзіця ў Беларусі – здымкі ў кіно і перамога на "Эўрабачаньні". Самыя маленькія дзіцячыя ганарары ў тэатры. Газэта дае парады бацькам як талент дзіця пераўтварыць у капітал.

На старонках газэты эканамісты абмяркоўваюць, ці дапаможа беларусам тое, што прапануюць улады ў бліжэйшыя 3-4 гады. Што атрымаецца, калі даўгабуд аддадуць прыватнаму бізнэсу, імпартныя тавары заменяць беларускімі, краіна будзе шукаць новыя рынкі, а нафту і газ мы будзем эканоміць?

"Газэта Слонімская" прапануе артыкул пад загалоўкам "70% беларусаў сёньня маюць анкалягічныя захворваньні І ступені". Гэта цытата выступу экс-міністра замежных спраў Пятра Краўчанкі перад слонімскімі дэмакратамі. Паводле палітыка, ён мае дадзеныя аб тым, што за апошнія 10 гадоў колькасьць беларусаў скарацілася на 700 000 чалавек. Адной з прычынаў сп.Краўчанка называе шкодныя для здароўя прадукты і тавары.

Пінская газэта "Мясцовы час" распавядае пра апошнюю вайсковую кампанію. У Пінскім ваенкамаце конкурс: на 1 месца прэтэндавала трое прызыўнікоў. Далёка ня ўсе патрапілі ў войска. Мэдкамісія шмат каго вызваліла ад службы. Летась 60 чалавек прыцягнулі да адказнасьці за ўхіленьне ад службы ў войску. 29 пакаралі штрафамі, а аднаго чалавека – пасадзілі на 3 гады ў калёнію ўзмоцненага рэжыму.
XS
SM
MD
LG