Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Начная аБЛОГа за 24-га студзеня


Севярын Квяткоўскі, Менск На форумах парталу Tut.by --> http://forums.tut.by/postlist.php?Board=articles інфармацыя пра тое, што “Менск запатрабуе ад Расеі “плату за зямлю пад газа- і нафтаправодамі” па колькасьці абмеркаваньняў абагнала лідэра апошніх дзён: пра тое, што расейская сьпявачка Анжаліка Варум павялічыла свой бюст.

Камэнтуючы заявы Лукашэнкі пра плату за зямлю пад трубаправодамі, форумцы адгукаюцца: “А паветрам нашым расейцы бясплатна дыхаць будуць?”; “Я бы яшчэ прад’явіў рахунак за акупацыю Расейскай імпэрыяй Вялікага княства Літоўскага”; “Стаўленік мэтраполіі вырашыў прад’явіць свайму начальству рахунак. Цікава дзеўкі скочуць…”

Сайт сецявых навінаў Bybanner.com іранічна камэнтуе заявы рэктара Акадэміі кіраваньня пры прэзыдэнце Беларусі Станіслава Князева: “Сучасныя інтэрнэт-тэхналёгіі закліканыя мацаваць станоўчы імідж рэспублікі як у нашай краіне, так і за ейнымі межамі”. Камэнтар Bybanner.com: “Князеў таксама выказаў парадокс, заявіўшы, што сайты дзяржструктур мусяць адначасова адлюстроўваць рэальны стан рэчаў у Беларусі і ствараць вобраз моцнай краіны, якая квітнее”.

Блогер Aliaks публікуе фотаздымак, зроблены днямі ў адным з абменных пунктаў Смаленску. На электронным табло ўсяго тры валюты: даляр ЗША, эўра і беларускі рубель. Насупраць даляру – сьцяг ЗША, насупраць эўра – сьцяг Эўразьвязу, насупраць беларускага рубля… -- бел-чырвона-белы сьцяг. Камэнтары: “Чарговая праява абыякавасьці ў дачыненьні нашай краіны”; “А можа гэта чарговая правакацыя алігархаў супраць працьвітаюшчай гордай рэспублікі?”; “Прыемна”.

На незалежным інфармацыйным рэсурсе “Індымэдыя Беларусь” можна спампаваць трэйлер да фільму “Толькі мёртвыя нічога не баяцца”. Стужку творчая суполка “Навінкі home video” плянуе выпусьціць сёлета. Выкраданьні апазыцыянэраў, лёс простага хлопца, які вярнуўся з заробкаў у Расеі, ператварэньне большасьці пэрсанажаў у зомбі – усё гэта ў фільме, які робяць у стылі жахаў. Ад імя Абсалютнага Зла ў фільме і адпаведна ў прамацыйным роліку вяшчае голас літаратара Адама Глёбуса

Дасылайце свае ідэі ды спасылкі для “Начной аБЛОГі”, а таксама любыя іншыя прапановы, тэксты і гукі на электронны адрас NSvaboda@tut.by. Таксама тэлефануйце на менскі аўтаадказьнік 266-39-52 і дасылайце СМС-паведамленьні на нумар 391-22-24.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG