Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускія памежнікі: “Расея ніколі не выказвала нам прэтэнзій...”


Алег Грузьдзіловіч, Менск. Паводле агенцтва “Інтэрфакс”, беларускія памежнікі не падзяляюць заклапочанасьці “празрыстасьцю” расейска-беларускай мяжы, пра што заявіў кіраўнік памежный службы ФСБ Расеі Уладзімір Пронічаў . “Беларускія памежнікі дзейнічаюць ў інтарэсах саюзнай дзяржавы. Праца беларускіх памежнікаў пастаўленая на высокі узровень, што шмат разоў прызнавала Расея”, -- заявілі “Інтэрфаксу” у прэс-службе Камітэту памежных войск Беларусі.

Нагадаем, кіраўнік памежнай службы ФСБ Расеі Уладзімір Пронічаў, выступаючы 24 студзеня ў Савеце Фэдэрацыі Расеі, заявіў адносна расейска-беларускай мяжы: “Праз гэтую мяжу з’явілася дзірка, якую выкарыстоўваюць грамадзяне трэціх краін, якія незаконна выяжджаюць з Беларусі на тэрыторыю Расеі”.

Беларуска-расейская мяжа памежнікамі дзьвюх краін не ахоўваецца. Між тым на мінулым тыдні ў Беларусі з’явіліся зьвесткі, паводле якіх расейскія памежнікі нібыта пачалі апэратыўнае прыкрыцьцё мяжы. У ФСБ Расеі гэтыя зьвесткі не пацьвердзілі.
XS
SM
MD
LG