Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Сустрэчы Ірыны Казулінай у Варшаве


Аляксей Дзікавіцкі, Варшава Жонка Аляксандра Казуліна Ірына правяла сёньня ў Варшаве шэраг сустрэчаў, у тым ліку з кіраўніком канцылярыі прэм’ера Мацеям Ліпіньскім, кіраўніком камісіі замежных справаў Сэйму Паўлам Залескім, дарадцам прэм’ер-міністра ў міжнародных пытаньнях Марыюшам Машкевічам, кіраўніком дэпутацкай групы салідарнасьці зь Беларусьсю Робэртам Тышкевічам, прадстаўнікамі арганізацыя “Міжнародная амністыя”.

Тышкевіч: Трэба ўсё ж спрабаваць казаць пра сытуацыю Казуліна міжнароднай супольнасьці як мага больш актыўна. Казулін – палітвязень, яго трэба вызваліць - у гэтым міжнародную супольнасьць ня трэба пераконваць”.

У Варшаве спадарыня Казуліна правяла прэс-канфэрэнцыю, у часе якой расказала журналістам польскіх і замежных мэдыяў пра сытуацыю, у якой знаходзіцца яе муж, а таксама іншыя беларускія палітвязьні.

Польскія палітыкі запэўнілі Ірыну Казуліну, што ўважліва сочаць за сытуацыяй у Беларусі і становішчам палітвязьняў, у тым ліку і яе мужа, і лічаць, што яны павінны быць неадкладна вызваленыя.
XS
SM
MD
LG