Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Магілёў: моладзевую актывістку дапыталі ў КДБ


Радыё Свабода, Магілёў У абласной Управе КДБ Юліі Гаранчаковай патлумачылі, што яна выклікана як сьведка ў справе кантрабанды наркотыкаў. Паводле вэрсіі КДБ, моладзевая актывістка вярталася з замежжа на цягніку, у якім перавозілі наркотыкі, і яна магла нешта бачыць.

Супрацоўнік КДБ адмовіў праваабаронцу Барысу Бухелю прысутнічаць на допыце ў якасьці грамадзкага прадстаўніка актывісткі. Ён заявіў, што дапытваць дзящчыну ніхто не зьбіраецца, а толькі апытаюць як сьведку.

Апытаньне доўжылася блізу гадзіны. Са слоў моладзевай актывісткі, распытвалі пра цягнік, якім яна вярталася з замежжа, і чамусьці пра яе стаўленьне да Расеі. Спадарыня Гаранчакова адмовілася што-кольвек падпісваць.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG