Лінкі ўнівэрсальнага доступу

А.Суздальцаў: "Цікава: дзе ж тыя рахункі?"


Уладзімер Глод, Менск Маскоўскі палітоляг, кандыдат гістарычных навук Андрэй Суздальцаў адзначае, што патрабаваньне да Расеі плаціць за зямлю, па якой праходзяць газ і нафтапрадукты, якое ўчора агучыў Аляксандар Лукашэнка на наваполацкім нафтаперапрацоўчым аб''яднаньні "Нафтан", ня мае пад сабой аніякага грунту.

Суздальцаў: "Цана за зямлю ўваходзіць у кошт транзыту. Калі Беларусь хоча вылучыць зямельнае пытаньне з транзытных плацяжоў і зрабіць яго пераацэнку, дык гэта будзе ўнікальны выпадак. Ува ўсясьветнай практыцы такога яшчэ няма, бо Беларусь бярэ грошы за транзыт нават па газпромаўскім трубаправодзе. Бярэ менш, бо ён — расейскі. Але ж бярэ. І пэўная сума тут ёсьць. Таму гэта ўлічвалася пры вызначэньні коштаў.

І самае галоўнае: Расея чуе пра выстаўленьне рахункаў за беларускія паслугі ўжо ня першы месяц, і нават ня першы год. І ўчора пра гэта казалася. Дык дзе ж гэтыя рахункі? Гэта ператвараецца ўжо ў нейкую дэманстрацыю патэнцыі без патэнцыялу. Бясконцую. Колькі ж можна пагражаць?!"
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG