Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прапіску скасуюць у бліжэйшыя два гады


Радыё Свабода Міністар унутраных справаў Уладзімер Навумаў: "Інстытут прапіскі ў Беларусі, хутчэй за ўсё, будзе скасаваны ў бліжэйшыя 2 гады".

Паводле словаў кіраўніка МУС, "абмеркаваньне заканадаўчага акту, які тычыцца скасаваньня прапіскі і ўвядзеньня рэгістрацыі ў Беларусі, пачнецца ў лютым 2007 году", перадае Інтэрфакс.

У.Навумаў заявіў, што ў зьвязку са скасаваньнем прапіскі плянуецца стварэньне дэпартамэнту ў справах рэгістрацыі насельніцтва.
XS
SM
MD
LG