Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Памёр Рышард Капусьціньскі


Аляксей Дзікавіцкі, Варшава У Варшаве памёр выбітны польскі пісьменьнік і журналіст, "майстар рэпартажу" Рышард Капусьціньскі. Капусьціньскі, які быў адным з найбольш перакладаных польскіх пісьменьнікаў у сьвеце, нарадзіўся ў 1932 годзе ў Пінску – у часе вайны ён разам з сям’ёй пераехаў у Польшчу.

Капусьціньскі наведаў Пінск у 1997 годзе – пасьля амаль 60 гадоў адсутнасьці. У горадзе дагэтуль няма шыльды на доме, дзе нарадзіўся пісьменьнік.

Рышард Капусьціньскі – аўтар вядомых ва ўсім сьвеце кніг "Імпэрыя", "Падарожжа з Гэрадотам", "Лапідарый".

Рышард Капусьціньскі быў сьведкам 18 рэвалюцыяў, 4 разы ў розных краінах яго прысуджалі да пакараньня сьмерцю.

Вось як "гуру рэпартажу" – як яго называюць у Польшчы, некалькі гадоў таму гаварыў пра сучасную журналістыку.

Капусьціньскі: "Мы жывем у цяжкім сьвеце, у сьвеце, які ўвесь час зьмяняецца, які цяжка зразумець. Але так будзе і нашая задача як журналістаў, апісаваць яго і ўвесь час вучыцца. Веды, якія мы мелі ўчора, сёньня могуць быць ужо непатрэбныя. Трэба вучыцца. Ніколі нельга сказаць – вось я ужо прафэсійны журналіст. Гэта прафэсія, якая вельмі шмат ад нас вымагае".
XS
SM
MD
LG