Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нямецкія палітыкі сустрэліся з А.Лябедзькам


Уладзімер Глод, Менск Генэральны сакратар кіроўнай партыі Нямеччыны ХДС Рональд Пофала і дэпутат Бундэстагу, міжнародны каардынатар ад фракцыі зялёных Марылюіза Бэк, якія знаходзяцца ў Менску, сёньня раніцай сустрэліся з лідэрам Аб''яднанай грамадзянскай партыі А.Лябедзькам.

Лябедзька: "Я добра ведаю Рональда Пофалу яшчэ з часоў Вярхоўнага Савету 12-га скліканьня, калі я быў у парлямэнцкай камісіі па справах сям''і і моладзі, а ён ачольваў аналягічную камісію ў бундэстагу. Мне імпануе ягоны падыход да Беларусі - канкрэтны, са шчырай зацікаўленасьцю чалавека, які вельмі хоча, каб наша краіна стала дэмакратычнай".

Кіраўнік АГП дадаў, што падчас сустрэчы абмяркоўвалася ўнутранае становішча ў Беларусі, а таксама беларускія справы ў міжнародным кантэксце.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG