Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Начная аБЛОГа за 23-га студзеня


Севярын Квяткоўскі, Менск На старонках інтэрнэт-выданьня “Русский Журнал” --> http://www.russ.ru/politics/docs/belorusskij_motiv наведнікі з Расеі і Беларусі абмяркоўваюць cтасункі між дзьвюма дзяржавамі: “Радуе, што беларусы ў цяжкой сытуацыі шукаюць у расейцаў разуменьня, спагады і падтрымкі.

Забаўна, што яны робяць гэта з воплямі “рус, здавайсь!"; “Лукашэнка малайчына. “Рабуе” нарабаванае, то бок, аднятую ў жыхароў Расеі энэргетычную сыравіну, а атрыманыя грошы ўкладае ў нацыянальную эканоміку"; “Вы хочаце ўключыць нашу Беларусь у склад Расеі, і зрабіць яе губэрняй? Зьдзекуецеся, маўляў, Лукашэнка ніколі ня пойдзе на тое, каб згубіць уладу, і стацца губэрнатарам. А што, Пуцін гатовы сёньня адмовіцца ад пасады прэзыдэнта і стацца губэрнатарам?”

На форумах парталу Tut.by кіпяць жарсьці ў абмеркаваньні навіны пра тое, што Беларусь скіруе на музычны конкурс “Эўравізія” поп-выканаўцу Дзьмітрыя Калдуна. Камэнтары: “Вы б яшчэ каго адправілі і плакалі пра тое, што там нячэсна судзяць”; “Клоўны. Адправілі б ці НРМ, ці Крамбамбулю. Яны 100% ў фінал пройдуць”; “Спэцыяльна шлюць усялякае г…, каб не прайcьці. А то раптам – перамогуць? А вы хоць бы ўяўляеце сабе што гэта такое – “Эўравізія” ў Менску? Гэта вам не “Славянскі базар”, гэта крах усёй ідэалёгіі!”

У інтэрнэт-суполцы minsk_by абмяркоўваюць навіну пра тое, што ад 1 лютага ўздымецца падатак на паслугі мабільнай сувязі. Штогод мясцовыя саветы ўсталёўваюць вой падатак. Так, напрыклад у Менску падатак падрасьце зь пяці да дзесяці працэнтаў. Да таго ж, зь пяці да пятнаццаці падвысіцца падатак на продаж мабільных тэлефонаў. “Калі ж увядуць акцызы на туалетную паперу?” – іранізуе карыстальнік pustasloy.

Магілёўскі паэт Дзьмітры Дзьмітрыеў у сваім блогу зьмясьціў спасылку на “мэлядэклямацыю для радыё” Віктара Жыбуля “Расьпілаваныя дошкі пачынаюць зрастацца". Дзьмітры Дзьмітрыеў прэзэнтуе сваё музычнае аздабленьне аўтарскага чытаньня Віктара Жыбуля. Памер файлу амаль 17 мэгабайт, працягласьць – крыху болей за 26 хвілінаў, запіс голасу быў зроблены для рубрыкі “Начная чытанка” ў Начной Свабодзе.

Дасылайце свае ідэі ды спасылкі для “Начной аБЛОГі”, а таксама любыя іншыя прапановы, тэксты і гукі на электронны адрас NSvaboda@tut.by. Таксама тэлефануйце на менскі аўтаадказьнік 266 39 52 і дасылайце СМС-паведамленьні на нумар 391-22-24. З вамі быў Севярын Квяткоўскі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG