Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Р. Пафала: "Мы патрабуем вызваленьня палітвязьняў"


Паводле БелаПАН Пра гэта заявіў сёньня ў інтэрвію БелаПАН генэральны сакратар Хрысьціянска-дэмакратычнага саюзу Нямеччыны Рональд Пафала. Ён падкрэсьліў, што асаблівую занепакоенасьць выклікае сытуацыя з палітычнымі вязьнямі. «Мы патрабуем, каб усе палітзьняволеныя былі вызваленыя» - заявіў нямецкі палітык.

Ён сказаў, што дыялёг паміж Эўропай і Беларусьсю магчымы толькі пры выкананьні Менскам пэўных патрабаваньняў і абавязкаў, прычым адным з першых зь іх, паводле спадара Пафалы , з''яўляецца вызваленьне палітвязьняў.

Падчас наведваньня сёньня сядзібы Беларускага Хэльсінскага камітэту Рональд Пафала асудзіў дзеяньні беларускіх уладаў адносна гэтай праваабарончай арганізацыі.
XS
SM
MD
LG