Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Візыт нямецкага палітыка ў Менск пачаўся са справы А.Казуліна


Уладзімер Глод, Менск Генэральны сакратар кіроўнай партыі Нямеччыны ХДС Рональд Пофала і дэпутат Бундэстагу, міжнародны каардынатар ад фракцыі зялёных Марылюіза Бэк сёньня прыляцелі ў Менск. Іх візыт пачаўся з сустрэчы з адвакатам былога кандыдата на прэзыдэнта Беларусі, палітвязьня Аляксандра Казуліна, Ігарам Рынкевічам.

Рынкевіч: “Гэта было першае спатканьне. Таму для мяне асабіста і для Аляксандра Казуліна, якога я прадстаўляю, у шырокім сэнсе (і як адвакат, і маю даверанасьць ад яго), гэта вельмі важна. Я ўбачыў сур’ёзны падыход і ўвагу да справы, да здароўя Аляксандра Казуліна з боку гэтай дэлегацыі”.

Ужо адбылася таксама сустрэча з кіраўніцтвам Беларускага Хэльсынскага Камітэту - грамадзкай арганізацыі, якую ўлады змушаюць да канца тыдня зьехаць з офісу. Размаўлялі нямецкія палітыкі й з прадстаўнікамі іншых няўрадавых арганізацый.

Позна ўвечары плянуецца сустрэча з былым кандыдатам на прэзыдэнта Беларусі Аляксандрам Мілінкевічам.
XS
SM
MD
LG