Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Л.Злотнікаў: пытаньне пра плату Расеяй за зямлю – хутчэй, палітычнае


Уладзімер Глод, Менск Эканаміст Леанід Злотнікаў наступным чынам пракамэнтаваў для нашага радыё сёньняшнія заявы Аляксандра Лукашэнкі пра беларуска-расейскія дачыненьні, якія ён зрабіў на новаполацкім нафтаперапрацоўчым аб''яднаньні “Нафтан”.

Спадар Злотнікаў акцэнтуе ўвагу на словах кіраўніка беларускай дзяржавы пра тое, што Расея мусіць плаціць за зямлю, па якой праходзяць газ і нафта:

Злотнікаў: “Я мяркую, што гэта не зусім эканамічнае пытаньне. Яно, хутчэй, геапалітычнае ці проста палітычнае. Мне падаецца, што плата за зямлю, па якой праходзяць гэтыя трубы, і за вайсковыя базы на парадак ніжэйшыя, чым кошты нафты альбо газу. І ўзяць больш грошай, не парушаючы міжнародных норм і звычаяў, нельга. І нават калі гэта плата будзе трохі падвышаная, яна ніяк не вырашае эканамічных праблем, якія рубам пастаўлены перад краінай пасьля павышэньня коштаў на нафту і газ”.
XS
SM
MD
LG