Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Стаўленьне да ЗША ў сьвеце пагаршаецца


Радыё Свабода Стаўленьне да міжнароднай ролі Злучаных Штатаў пагаршаецца ў розных краінах сьвету. Пра гэта сьведчаць вынікі міжнароднага сацыялягічнага апытаньня, праведзенага сёлета на замову брытанскай ВВС

Было апытана 26 тысячаў чалавек у 25 краінах. Каля 70% апытаных падзялілі думку, што амэрыканская ваенная прысутнасьць у Іраку больш правакуе гвалт, чым прадухіляе яго. У 18 краінах, у якіх такое ж апытаньне праводзілася летась, толькі 29 % рэспандэнтаў адказалі, што уплыў ЗША на міжнародныя справы ў асноўным станоўчы, летась такі ж адказ далі 36% апытаных. Ва ўсіх 25 краінах, дзе праводзілася дасьледваньне, кожны другі апытаны адказаў, што ўплыў Злучаных Штатаў у сьвеце ў асноўным адмоўны.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG