Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Высяленьне БХК з офісу адклалі да канца тыдня


Алег Грузьдзіловіч, Менск Галоўнае гаспадарчае ўпраўленьне Кіраўніцтва справаў прэзыдэнта да канца тыдня адклала высяленьне Беларускага Хэльсынскага камітэту з адміністрацыйнага будынку на вуліцы К.Лібкнэхта, дзе БХК арандаваў офіс цягам амаль 10 гадоў. “Нам далі яшчэ некалькі дзён на зборы. Ня ведаем, куды падзець праваабарончую літаратуру, архіў, рэшткі мэблі і аргтэхнікі. Відаць, давядзецца развозіць усё па прыватных кватэрах”, – сказаў выканаўчы дырэктар БХК Алег Гулак.

Першае патрабаваньне вызваліць офіс праваабаронцы атрымалі 19-га студзеня. Ім заявілі, што ў аднабаковым парадку разрываюць дамову, не патлумачыўшы прычын. У БХК не выключаюць, што пасьля страты офісу арганізацыю зьліквідуюць, таму што будзе страчаны юрыдычны адрас. “Мы ўсё адно будзем працаваць, але ужо ў выглядзе таварыства аднадумцаў”, – цьвердзяць праваабаронцы.
XS
SM
MD
LG