Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Бачыце людцы, як празь нядобрага чалавека могуць пацярпець нявінныя людзі”” (1927)


Падрыхтаваў Зьміцер Падбярэскі Цытаты са старых газэт.

“Беларуская крыніца”, 1927 год. Жыхар мястэчка Плюсы Браслаўскага павету скардзіцца:

“Наша моладзь вечарамі і нядзелямі ня ведае чым заняцца. Зьбіраецца яна ў хату да таргоўшчыка Антона Гродзя. Прыходзяць да яго так-сама арганісты, памочнік пісара і шмат іншых, а тады праз цэлую ночку п’янствуюць. З пачатку наш Плюскі арганісты… думаў жаніцца з аднэй дзяўчынай, але штосьці ў арганістага ня выйшла зь ейным дзядзькам. Арганісты пасьля пазлосьці пайшоў да паліцыі і напісаў пратакол, што гэты дзядзька нагаварываў людзей, каб не плацілі падаткі. Бачыце людцы, як праз нядобрага чалавека могуць пацярпець нявінныя людзі”.

* “Знамя юности”, 1957 год.

“У Ленінградзе будуецца першы ў сьвеце ледакол на атамнай энэргіі. Такія машыны яшчэ не вырабляліся ў нашай краіне… Да стапэля, дзе будуецца першы ледакол з атамным рухавіком, штодня падыходзяць аўтамашыны з гасьцямі з-за мяжы. Тут гучаць польская, нямецкая, чэская, француская мовы. Людзі, якія імкнуцца да міру і дружбы, вітаюць стваральнікаў незвычайнага карабля і цэлай флятыліі рэфрыжэратарных судоў для айчыннага рыбалоўнага флёту. Яны моцна паціскаюць рукі сяброў, жадаюць вялікіх удач”.

“Народная воля”, 1997 год. Ігар Лучанок выказваецца пра песьню Эдуарда Ханка “Товарищ президент”:

“Наагул, з усёй маёй павагай да Эдуарда Сямёнавіча, гэты ягоны твор лічу творам антымастацкім. Адна справа вершы, іншая — песьні… У мяне самога ёсьць песьні пра Кірава, Дзяржынскага. І я ад іх не адракаюся. Іх, дарэчы, выконвае ні хто іншы, а сам Іосіф Кабзон, які мае мой цыкл песень пад назвай “Рэвалюцыя”. Не, можна, безумоўна, напісаць песьню, прысьвечаную прэзыдэнту. Але ж так, каб гэта не выглядала патокам бязьмернага хваласьпеву, а расповедам пра ўсё, што так ці інакш зьвязана з прэзыдэнтам. Гэта значыць, і пра апазыцыю, і пра парадкі ў краіне, і пра тое, як нам усім нялёгка. Але ў мяне, дарэчы, цяпер іншыя тэмы”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG